У Менску жаўнер тэрміновай службы ў войску атрымаў агнястрэльную траўму галавы
- 20.09.2022, 16:29
Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі.
Паводле папярэдніх звестак, увечары 19 верасня паступіла паведамленне аб агнястрэльным траўмаванні, пры нясенні службы, 19-гадовага вайскоўца вайсковай часткі 3214, паведамляе СК.
Паводле неправеранай інфармацыі, стрэл зрабіў ён сам з аўтамата Калашнікава.
Цяпер маладзён знаходзіцца ў рэанімацыі, за ягонае жыццё змагаюцца лекары.
Стрэл не стаў смяротным, але сітуацыя страшная: куля знесла лабавую косць жаўнера, агаліўшы мозг.
В/ч 3214 брала актыўны ўдзел у падаўленні грамадства. Яе службоўцы былі задзейнічаныя ў фальсіфікацыі выбараў, а пасля ў масавых рэпрэсіях.