BE RU EN

Прэзідэнт Украінскай асацыяцыі футбола: Расея не згуляе на Еўра-2024

  • 20.09.2022, 14:31

РФ не зможа ўдзельнічаць у афіцыйных матчах.

Каманду Расею не дапусцілі да лёсавання адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы ў футболе 2024 года, так што яна не згуляе на турніры.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў прэзідэнт Украінскай асацыяцыі футбола Андрэй Павелка.

Са слоў Павелкі, каманда Расеі як мінімум да 2024 года не зможа ўдзельнічаць у афіцыйных матчах.

«Расейцам проста няма да чаго рыхтавацца. Як і патрабаваў, РФ не будзе 9 кастрычніка ў нямецкім Франкфурце. І, сама меней, да 2024 года ім не свецяць афіцыйныя міжнародныя футбольныя спаборніцтвы!

Еўра-2024 пройдзе без краіны-агрэсара! Слава Украіне!» - напісаў Павелка.

Апошнія навіны