BE RU EN

На аўтасалоне ў ЗША паказалі лятучы матацыкл

  • 19.09.2022, 21:53

У Японіі яго прадаюць.

На аўтасалоне ў амэрыканскім месце Дэтройце (штат Мічыган) 15 верасня быў прадстаўлены японскі говербайк (лятучы матацыкл) XTurismo, які можа лётаць на працягу 40 хвілін і развіваць хуткасць да 100 км/гадзіну.

Аб гэтым паведаміла агенцтва Reuters, відэа палёту апублікаваў YouTube-канал FLYING CAR NEWS.

Агенцтва піша, што такі говербайк ужо прадаецца ў Японіі, яго цана - $ 770 тысяч. Вытворца абяцае знізіць цану да $ 50 тысяч пад 2025 год.

Продаж у ЗША паменшанага варыянту лятучага матацыкла можа пачацца ў 2023 годзе. У Дэтройце адбыўся дэбют у Злучаных Штатах.

Апошнія навіны