BE RU EN

У Беларусі жанчына на ровары рэзнулася ў лася

  • 19.09.2022, 20:46

І такое бывае.

17 верасня ў Чашніцкім раёне жанчына на ровары з падвесным рухавіком рэзнулася ў лася, што выбег на дарогу.

Пацярпелую шпіталізавалі, паведамляе ДАІ Віцебску.

У ровара адарванае пярэдняе кола, лось жа ўцёк з месца ДТЗ у найбліжэйшы лес.

Рэкамендацыя ДАІ наступная: убачыўшы звера на дарозе, трэба знізіць хуткасць, наколькі гэта магчыма.

Апошнія навіны