BE RU EN

У Наваполацку на заводзе «Палімір» адбылося надзвычайнае здарэнне

  • 19.09.2022, 10:48

Пазаштатная сітуацыя зафіксаваная на нумары 102 цэху завода.

У Наваполацку на заводзе "Палімір" ААТ "Нафтана" спрацавалі сістэмы абароны абсталявання. Пра пазаштатную сітуацыю пасля 22.00 вечара 18 верасня паведаміў тэлеграм-канал "Веснік Нафтана".

З інфармацыі прэс-службы прадпрыемства, пазаштатная сітуацыя зафіксаваная ў №102 цэху завода "Палімір" у Наваполацку. Са слоў прэс-службы, праз здарэнне на прадпрыемстве ніхто не пацярпеў.

Прадпрыемства прадоўжыла працу.

З публікацыі афіцыйных крыніцнезразумела, што адбылося на прадпрыемстве. Варта адзначыць, што ўлады не раз падманвалі пра надзвычайныя здарэнні на вытворчых аб'ектах.

Апошнія навіны