BE RU EN

Лукашэнка спалохаўся сілавых падраздзяленняў, якія будуць яго зрынаць

  • 18.09.2022, 10:04

Дыктатар заявіў, што яны фармуюцца ва Украіне.

Непрызнаны дыктатар Лукашэнка вызначыўся чарговымі трызненнямі - на гэты раз ён заявіў аб тым, што ва Украіне нібыта «фармуюцца сілавыя падраздзяленні для ліквідацыі ўлады ў Беларусі», піша БелТА.

Ён заявіў, што беларусы ў хаўрусе з іншымі савецкімі народамі «не толькі перамаглі, але і, адкінуўшы ранейшыя крыўды, у 1945-м вызвалілі Польшчу ад фашызму».

А цяпер, з ягоных слоў, на гэтых тэрыторыях нібыта «плануюць звяржэнне ягонай улады».

«...асабліва ва Украіне (знайшлі зручнае месца), сёння фармуюцца сілавыя падраздзяленні для звяржэння ўлады ў Беларусі», - сказаў дыктатар.

Апошнія навіны