BE RU EN

У Берасці здарылася пяць аварый у адным месцы

  • 17.09.2022, 20:30

І гэта толькі за паўгадзіны.

У Берасці на Кобрынскім мосце ўчора за паўгадзіны адбылося пяць аварый. Усё здарылася на фоне "нестабільнаганадвор'я". Удзельнікі двух ДТЗ разабраліся паводле еўрапратаколу, піша «Анлайнер».

Першая аварыя адбылася пад 18 гадзін - кіроўца Mazda не выбрала бяспечную дыстанцыю і сутыкнулася са Škoda, паведамляе ДАІ Берасцейскай вобласці.

Наступнае ДТЗ адбылося пад 18:15. Таксі Volkswagen сутыкнулася з Lexus, тут таксама паведамляюць аб небяспечнай дыстанцыі.

Літаральна праз 5 хвілін яшчэ адзін Volkswagen не абраў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з Ford. Той ад удару ўехаў у Toyota, якая стаяла наперадзе.

У гэтых ДТЗ людзі не пацярпелі, легкавікі атрымалі пашкоджанні.

Дзяржаўная аўтаінспекцыя нагадвае: у нестабільных варунках надвор'я і дарогі ўсім удзельнікам руху трэба больш уважліва ставіцца да бяспекі на дарозе.

Госавтоинспекция напоминает: в нестабильных погодных и дорожных условиях всем участникам движения следует внимательнее относиться к безопасности на дороге.

Апошнія навіны