BE RU EN

Конь справакаваў аварыю ў Менску

  • 13.09.2022, 15:58

Фотафакт.

Здарэнне адбылося ўвечары ў панядзелак на Даўгінаўскім тракце ў Менску.

Як паведаміла УДАІ ГУУС Менгарвыканкама, 43-гадовы кіроўца на Citroen рухаўся ў накірунку вуліцы Арлоўскай. Каля дома №70 на праезную частку нечакана выскачыў конь.

Кіроўца рэзка затармазіў і павярнуў налева. У выніку аўтамабіль наскочыў на бардзюр і перакуліўся на левы бок.

Апошнія навіны