BE RU EN

У Віцебску ліквідавалі Клуб аматараў амерыканскага футболу

  • 1.09.2022, 20:53

«Віцебскія рысі» праіснавалі амаль шэсць гадоў.

Ліквідавалі грамадскае аб'яднанне Клуб аматараў амерыканскага футболу "Віцебскія рысі", які праіснаваў амаль 6 гадоў, паведамляе "Віцебская Вясна".

Сваімі мэтамі заснавальнікі арганізацыі абвясцілі развіццё і папулярызацыю амерыканскага футболу і сцяг-футболу ў Віцебску, усёй Беларусі і на міжнароднай арэне.

Ліквідацыя арганізацыі адбылася ў межах агульнай зачысткі беларускай грамадзянскай супольнасці. У Беларусі за два гады ліквідавана больш за 400 недзяржаўных арганізацый.

Апошнія навіны