BE RU EN

У гадавіну пратэстаў Naviband выпусцілі новую песню

  • 9.08.2022, 20:51

Музыкі прысвяцілі яе Менску.

Беларускі гурт Naviband 9 жніўня, у двухгадовыя ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў і пачаткі пратэстаў у Беларусі, прадставіў у YouTube новую песню «Свяці» — музыкі прысвяцілі яе Менску.

Аўтарамі тэксту сталі абодва ўдзельнікі гурта: Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка, музыку напісаў Арцём. Аператар і прадусар у Менску - "найлепшыя хлопцы на Зямлі", гаворыцца ў подпісе да відэа. Рэжысёр і аўтар ідэі - Аляксандр Табольскі.

У кліпе салісты "выступаюць" праз старэнькі чорна-белым тэлевізар на фоне кадраў летняга Менска. “Дзе мой родны кут? Дзе маі аблокі? Песні па дварах, залатыя ночы. Вернецца вясна, вернецца аднойчы”, — спяваецца ў кампазіцыі.

У Instagram музыкі прысвяцілі песню "ўлюбёнаму Менску".

У 2017 годзе гурт Naviband узяў удзел у «Еўравізіі» ад Беларусі. Пасля пратэстаў 2020 года музыкі асудзілі гвалт з боку сілавікоў, патрапілі ў чорны спіс і вымушаныя былі пераехаць у Варшаву.

Апошнія навіны