BE RU EN

Пэнтагон: Расея страціла ва Украіне 80 000 вайскоўцаў

  • 8.08.2022, 21:46

І не дасягнула ніводнай з мэт ва Украіне.

Расейскія ўзброеныя сілы страцілі ад 70 000 да 80 000 чалавек забітымі ды параненымі падчас уварвання ва Украіну. Аб гэтым заявіў намеснік міністра абароны ЗША ў палітычных пытаннях Колін Каль, паведамляе CNN.

«Я думаю, можна з упэўненасцю выказаць меркаванне, што расейцы, напэўна, страцілі 70 абоб 80 000 чалавек менш чым за шэсць месяцаў. Цяпер гэта спалучэнне забітых у баі ды параненых у баі, гэта колькасць можа быць крыху ніжэйшай, крыху вышэйшай, але я думаю, што гэта прыкладнае значэнне», — сказаў Каль.

Гэта значная колькасць, падкрэсліў Каль, улічваючы, што Расея "не дасягнула ніводнай з мэт Уладзіміра Пуціна" з моманту ўварвання ва Украіну ў канцы лютага.

"Маральны дух украінцаў ды іхняя воля да бою не выклікаюць сумненняў, і я думаю, што яны нашмат вышэйшыя, чым у сярэднім ахвота да бою на баку Расеі, таму я думаю, што гэта дае ўкраінцам значную перавагу", – упэўнены Каль.

Апошнія навіны