BE RU EN

Блінкен: Калі не спыніць Расею, гэткія сітуацыі будуць узнікаць ва ўсім свеце

  • 8.08.2022, 21:32

Агрэсія супраць Украіны пагражае асноўным прынцыпам міжнароднай сістэмы.

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што калі б Расеі дазволілі запалохваць Украіну, уварвацца і захапіць тэрыторыю без процідзеяння, то гэта "развязала б рукі" іншым ахвочым учыніць гэтак жа. Аб гэтым ён сказаў падчас сустрэчы з міністаркай замежных спраў Паўднёваафрыканскай рэспублікі Наледзі Пандор у рамках візіту, падчас якога ён таксама наведае Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Руанду, паведамляе Reuters.

"Калі мы дазволім вялікай краіне здзекавацца з меншай, проста ўварвацца ў яе і захапіць яе тэрыторыю, гэта "адкрые сэзон" не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце", — падкрэсліў Блінкен.

Ён дадаў, што Злучаныя Штаты ўважаюць за важнае супрацьстаяць Расеі, бо ейная агрэсія супраць Украіны пагражае асноўным прынцыпам міжнароднай сістэмы.

У сваю чаргу, Наледзі Пандор, чыя краіна ўстрымалася ў ААН ад галасавання аб уварванні Расеі ва Украіну, і, як і іншыя афрыканскія краіны, пярэчыла заклікам асудзіць агрэсара, заявіла, што "ніхто ў ПАР не падтрымлівае вайну ва Украіне".

Апошнія навіны