BE RU EN

Пайшоў з жыцця беларускі мастак Андрэй Снігір

  • 8.08.2022, 21:01

Ён быў вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Учора на 46-м годзе жыцця а трэцяй гадзіне дня спынілася сэрца таленавітага беларускага мастака з Ліды Андрэя Снігіра.

«Пайшоў Чалавек! Любы муж, бацька, дзядуля, а таксама Сябар», - пішуць ягоныя сябры і падпісчыкі ў сацыяльных сетках.

Ён быў вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі як мастак, музыка і філосаф. Ён заўсёды быў адкрыты для кантактаў і актыўна ўдзельнічаў у розных грамадскіх акцыях.

"Мы будзем памятаць цябе, ты жывеш у нашых сэрцах і ў сваіх карцінах", - пакідаюць каментары ў сацыяльных сетках прыхільнікі ягонай творчасці.

Апошнія навіны