BE RU EN

Ва Украіне пачала дзейнічаць мабільная праграма для выяўлення мін

  • 8.08.2022, 20:28

Як яна працуе.

Дзяржаўная служба ў надзвычайных сітуацыях стварыла мабільны дадатак MineFree, які дазваляе ўкраінцам быць пільнымі і трымацца як мага далей ад мін, пакінутых «расейскім светам».

Пра гэта інфармуе ў telegram прэс-служба ДСНС.

Дзякуючы праграме, кожны, хто ўсталюе яе, будзе мець магчымасць:

паглядзець карту, на якой пазначаны патэнцыйна небяспечныя тэрыторыі, паводле звестак ДСНС;

атрымаць апавяшчэнне ў выпадку набліжэння да небяспечнага аб'екта;

пазнаёміцца з даведнікам ДСНС, у якім ёсць фота і апісанне выбухованебяспечных прадметаў;

паведаміць аб выяўленні выбухованебяспечных або падазроных прадметаў.

Для зарэгістраваных карыстальнікаў у дадатку распрацаваная спецыяльная электронная форма, якая змяшчае фота, геалакацыю і апісанне. Гэта інфармацыя адразу паступае да ратавальнікаў, што забяспечвае аператыўнае рэагаванне ДСНС і далейшае абясшкоджванне такіх прадметаў.

Апошнія навіны