BE RU EN

Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусь мае патрэбу ў падтрымцы дэмакратычнага свету

  • 8.08.2022, 23:22

Габрыэлюс Ландсбэргіс заклікаў не забывацца на беларусаў.

Нягледзячы на вайну ва Украіне, якая працягваецца, міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс заклікаў не забываць і пра грамадзянскую супольнасць Беларусі, піша Delfi.

Са слоў кіраўніка літоўскай дыпламатыі, распачатыя два гады таму масавыя пратэсты сталі відавочным маніфестам імкнення народа Беларусі да свабоды, прыкладам таго, як годна, мужна і міралюбіва змагацца за свае свабоды і правы.

«Падчас вайны Расеі супраць Украіны мы таксама не павінны забываць Беларусь - як і два гады таму, сёння краіна мае патрэбу ў падтрымцы дэмакратычнага свету. Беларусь, якая імкнецца да свабоды, павінна заставацца на парадку дня як літоўскай, так і міжнароднай палітыкі. Я веру, што згуртаваныя намаганні дэмакратычных сіл Беларусі і ўсіх нас дапамогуць рэалізаваць галоўную мэту - як мага хутчэй правесці дэмакратычныя выбары ў краіне», - адзначыў у сваёй заяве Ландсбэргіс.

Ландсбэргіс выказаў падтрымку жаданню беларускага народа супрацьстаяць удзелу беларускага рэжыму ў агрэсіі Расеі супраць Украіны, а таксама намаганням Крамля ў знішчэнні незалежнасці Беларусі.

Апошнія навіны