Ва ўкраінскім Роўне вуліцу Віцебскую перайменавалі
- 8.08.2022, 19:46
Цяпер яна носіць імя Кастуся Каліноўскага.
Ва ўкраінскім горадзе Роўне вуліцу Віцебскую перайменавалі ў вуліцу Кастуся Каліноўскага. Пра гэта паведаміла прэс-служба аднайменнага палка.
З такой ініцыятывай выступілі мясцовыя ўлады. Ідэю падтрымалі жыхары горада.
«Байцы палка Каліноўскага ўдзельнічалі ў мерапрыемстве з гэтай нагоды на запрашэнне сакратара Ровенскай гарадской рады Шакірзяна Віктара Уладзіміравіча», – паведаміла прэс-служба палка Каліноўскага.