BE RU EN

У Барысаве затрымалі экс-галоўрэда незалежнай газеты

  • 8.08.2022, 19:16

Cілавікі выцягнулі Анатоля Букаса і ягоную жонку з аўтамабіля на стаянцы.

У Барысаве затрымалі былога галоўнага рэдактара газеты "Барысаўскія навіны" Анатоля Букаса, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

8 жніўня сілавікі выцягнулі Букаса і ягоную жонку з аўтамабіля на стаянцы. Пасля гэтага ў іх дома адбыўся ператрус.

Падчас затрымання ад сілавікоў прагучалі абвінавачанні ў распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў. Як мяркуецца, заўтра адбудзецца суд над Анатолем Букасам. Ягоную жонку адпусцілі.

Паводле звестак БАЖ, на сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца 30 прадстаўнікоў медыя.

Апошнія навіны