BE RU EN

ЗША заклікаюць Расею спыніць баявыя дзеянні ля Запарожскай АЭС

  • 8.08.2022, 18:25

РФ павінна вярнуць АЭС пад кантроль Украіны.

ЗША асудзілі дзеянні Расеі на Запарожскай АЭС. Вашынгтон заклікае Маскву спыніць баявыя дзеянні на ядзерных аб'ектах Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-сакратарка Белага дому Карын Жан-П'ер падчас брыфінгу.

«Мы прадаўжаем заклікаць РФ спыніць усе ваенныя дзеянні на ўкраінскіх ядзерных аб'ектах або побач з імі, а таксама вярнуць поўны кантроль Украіне», – сказала прадстаўніца Белага дому.

Яна таксама адзначыла, што ЗША сочыць за працай Запарожскай АЭС. Пакуль, паводле інфармацыі Вашынгтона, прыкметаў падвышанага ці анамальнага ўзроўню радыяцыі няма.

Апошнія навіны