BE RU EN

Экспэрт патлумачыў, чаму РФ не ўдаецца схаваць тэхніку ад HIMARS

  • 8.08.2022, 15:58

Расейскія «хітрыкі» не спрацоўваюць.

Расейскія захопнікі карыстаюцца адмысловымі адбівальнікамі ракет, дарэмна спадзеючыся, што яны змогуць абараніць іх ад ракет, выпушчаных украінскімі вайскоўцамі з амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS.

Аднак такія расейскія «хітрасці» насамрэч не спрацоўваюць, бо такія адбівальнікі разлічаныя на іншы тып узбраення. Пра гэта расказаў вайсковы экспэрт Аляксандр Мусіенка ў эфіры тэлемарафона.

З ягоных слоў, адбівальнікі закліканыя прадухіляць выяўленне расейскай тэхнікі радарамі. Аднак, чаго б ні чакалі расейскія акупанты, насамрэч на HIMARS гэта не дзейнічае.

«Тыя адбівальнікі, якія яны паставілі, не замінаюць HIMARS. Я прасцей растлумачу: ёсць у вас катэр ці карабель і вы на яго ставіце адбівальны элемент, каб радары не маглі яго выявіць і патрапіць супрацькарабельнай ракетай ці іншым тыпам. Але гэта не тычыцца ракет тыпу HIMARS ці іншых боепрыпасаў, якія маюць іншы прынцып навядзення», - сказаў Мусіенка.

Апошнія навіны