BE RU EN

Максім Галкін на канцэрце ў Юрмале пакпіў з расейцаў

  • 8.08.2022, 13:39

Артыст цяпер пастанавіў жартаваць па-латышску.

Максім Галкін даў канцэрт у Юрмале: артыст цяпер пастанавіў жартаваць па-латышску і ўжо вучыць мову. І на першым жа выступе не выпусціў выпадку падкалоць расейскамоўную частку публікі: маўляў, не ведаючы мовы, яны «не зразумелі, што тут адбываецца і за што яны заплацілі грошы».

Канцэрт Максіма Галкіна ў Юрмале запомніўся жартамі на латышскай і падколамі на адрас прысутных у зале расейцаў, паведамляе Baltijas Balss.

«Добры вечар, дарагія сябры. Я пачаў вучыць латышскую, бо цяпер Расея ўважліва сочыць за ўсім, што я кажу на канцэртах, - заявіў Галкін падчас свайго шоў. - Таму сёння я буду гаварыць і жартаваць толькі па-латышску. Цяпер я бачу, што многія баяцца, што я буду жартаваць толькі па-латышску. Але не хвалюйцеся. Побач з вамі сядзяць расейцы - яны не разумеюць, што тут адбываецца і за што яны заплацілі».

Карыстачы ў сацсетках прыняліся абменьвацца гэтымі запісамі. Некаторых уразіла добрае вымаўленне артыста — «нашмат лепш, чым у некаторых расейцаў, якія жывуць у Латвіі», дзеляцца латышы.

Апошнія навіны