BE RU EN

На «беларускія Мальдывы» пад Краснасельскім можна будзе патрапіць легальна

  • 8.08.2022, 11:53

На адным з кар'ераў усталёўваюць пляцоўку для фотасесій.

На адным з крэйдавых кар'ераў пад Краснасельскім усталёўваюць аглядную пляцоўку. Там можна будзе рабіць фотасесіі, але забарону на адпачынак і купанне ў вадаёме не касуюць, паведаміла “Наш час”.

Пляцоўку - платформа з агароджай - усталёўваюць на бяспечнай адлегласці ад берага. Яна не дазволіць людзям самавольна падыходзіць да крутых схілаў кар'ера.

Устаноўкай пляцоўкі займаецца "Цэмбуд" — даччынае прадпрыемства "Краснасельскбудматэрыялаў", якім і належаць кар'еры.

Як можна будзе патрапіць на аглядную пляцоўку

Легальна патрапіць на 14-ю лінзу (кар'ер, дзе ўсталявалі пляцоўку) можна будзе толькі ў складзе арганізаванай турыстычнай групы. Запісацца на экскурсію можна праз зварот у турыстычныя кампаніі. Маршрут можа ўключаць у сабе наведванне музея "Краснасельскбудматэрыялы" і санаторыя "Пралеска".

Каму належаць кар'еры

Крэйдавыя кар'еры належаць прадпрыемству "Краснасельскбудматэрыялы". Страты гэтага прадпрыемства растуць. За 2021 год чыстая страта склала 22,1 млн рублёў. Гэта на 11,5 млн больш, чым у 2020 годзе. У цэлым некампенсаваныя страты на пачатак 2022 года склалі 335,3 млн. рублёў.

Апошнія навіны