BE RU EN

Мікалая Аўтуховіча вярнулі ў залу суда

  • 8.08.2022, 11:23

Палітвязень трымаў сухую галадоўку.

Мікалай Аўтуховіч зноўку будзе прымаць удзел у судовых пасяджэннях, на якіх разглядаецца справа. Як паведаміла БелТА, сёння суд прыняў пастанову аб вяртанні Аўтуховіча на пасяджэнне.

Раней Мікалай Аўтуховіч быў выдалены з залі суда.

Ён абвясціў сухую галадоўку 11 ліпеня, пратэстуючы супраць абмежаванняў у перапісцы. 2 жніўня адміністрацыя СІЗА заявіла, што Аўтуховіч выпіў гарбату, а 1 жніўня яму паставілі кропельніцу. 4 жніўня стала вядома, што ён спыніў галадоўку.

Апошнія навіны