BE RU EN

У Беларусі праваабаронцу пазбавілі апекі над хворым братам

  • 8.08.2022, 10:28

Надоечы ён быў затрыманы сілавікамі падчас аблавы ў Пінску.

Пінскага праваабаронцу Алеся Рамановіча пазбавілі апекі над хворым братам, паведамляе BPN. Нядаўна ён быў затрыманы сілавікамі падчас аблавы ў Пінску.

«Камісія прыехала да мяне дадому, калі я знаходзіўся ў ІЧУ, - распавёў ён. - Яны выявілі, што мяне няма з братам, гэта стала падставай, каб вынесці на разгляд пазбаўленне апекі».

Паводле ягоных слоў, 6 жніўня яму прыйшоў ліст, у якім паведамлялася, што прынятая пастанова аб пазбаўленні яго права апекі.

На пачатку жніўня ў Пінску паводле палітычна матываваных спраў былі арыштаваныя ці аштрафаваныя 11 чалавек. Рамановіча затрымалі, пасля суда аштрафавалі на 30 базавых адзінак (960 рублёў).

Апошнія навіны