BE RU EN

УСУ знішчылі расейскі спецназ і склад боепрыпасаў на Харкаўшчыне

  • 8.08.2022, 9:36

З'явілася відэа паспяховай аперацыі ўкраінскіх байцоў.

На поўначы Харкаўскай вобласці ўзляцеў у паветра расейскіх спецназ. Удары па акупантах і іх складзе з боепрыпасамі нанеслі ваяры Нацыянальнай гвардыі і Узброеных сіл Украіны.

Відэа апублікавала на YouTube Усходняе аператыўна-тэрытарыяльнае аб'яднанне НДУ.

Адзначаецца, што ў аперацыі знішчэння вайсковага варожага войска брала ўдзел аэравыведка і артылерыя НДУ і УСУ пры падтрымцы танкаў.

Апошнія навіны