BE RU EN

Зяленскі: Сітуацыя на Данбасе вельмі цяжкая

  • 7.08.2022, 21:50

Украіне патрэбна больш зброі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце ў нядзелю заявіў пра вельмі цяжкую сітуацыю ў Данбасе.

«Аўдзееўка, Пяскі, Мар'інка, Бахмуцкі ды іншыя гарачыя кірункі ў Данецкай вобласці забіраюць асноўныя намаганні і, на жаль, шмат жыццяў. Цяжка і на Харкаўшчыне, на поўдні нашай краіны, дзе акупанты спрабуюць сканцэнтраваць сілы», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Паводле ягоных словаў, армія робіць усё магчымае, каб спыніць расейскі наступ, але патрэбна больш зброі.

«Ключавая цяпер па-ранейшаму – гэта зброя для нашай абароны, зброя ад партнёраў. Штодня і без якіх-небудзь паўзаў працуем для ўзмацнення паставак зброі, для таго каб адпраўляць на перадавую больш магутныя і дальнабойныя сістэмы», – сказаў ён.

Прэзідэнт Украіны чакае, што на гэтым тыдні ўкраінскія партнёры паведамяць пра вылучэнне новых пакетаў вайсковай дапамогі.

Апошнія навіны