BE RU EN

Беларуса прызналі самым дарагім футбалістам на чэмпіянаце Андоры

  • 30.08.2022, 21:40

Кошт гульца склаў 350 тысяч еўраў.

Футбаліст з Беларусі, былы гулец Расейскай прэм'ер-лігі (РПЛ) Максім Валадзька стаў самым дарагім футбалістам чэмпіянату Андоры, піша «Комсомольская правда».

Званне самага дорага футбаліста мясцовага чэмпіянату экс-абаронца каманды Беларусі атрымаў пасля таго, як перайшоў у андорскі клуб «Санта-Калома».

Кантракт Валадзькі, паводле інфармацыі сайта Transfermarkt, уклаў на год, кошт гульца склаў 350 тысяч еўраў. Бліжэйшых канкурэнтаў беларус апярэдзіў на 100 тысяч еўраў. Агульная «вага» ўсіх гульцоў андорскага чэмпіянату - блізу 13 мільёнаў еўраў.

Нагадаем, што 29-гадовы беларускі футбаліст Максім Валадзька большую частку гульнявой кар'еры - 9 гадоў гуляў за БАТЭ. Пакінуў клуб і пераехаў у Расею Валадзька ў 2019-ым, дзе гуляў за тульскі «Арсенал» і «Тамбоў», але, на жаль, не замацаваўся. Магчыма, у «Санта-Калома» поспехі беларуса будуць больш значнымі.

Апошнія навіны