BE RU EN

Беларускія навукоўцы вучацца друкаваць на прынтары 3D-каўбасу

  • 22.08.2022, 21:02

Рыкоту і маскарпонэ ўжо ўмеюць.

Беларускія навукоўцы працуюць над распрацоўкай 3D-тэхналогіі мяснога прынцінга. Пра гэта расказаў у эфіры СТВ дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НПЦ НАН Беларусі ў харчаванні Гардзей Гусакоў.

Спецыялісты распрацоўваюць мясную эмульсію, якую можна будзе выкарыстоўваць для друку прадуктаў на 3D-друкарцы. Ужо зараз беларускія навукоўцы ўмеюць друкаваць рыкоту ці маскарпонэ. На чарзе - «3D-каўбаса». Калі яна з'явіцца Гардзей Гусакоў не ўдакладніў.

Акрамя таго, спікер паведаміў, што да пачатку 2023 года спецыялісты навукова-практычнага цэнтра маюць намер выпусціць беларускую вегетарыянскую каўбасу. Яна не будзе саступаць звычайнай каўбасе ў пажыўных і фізіка-хімічных уласцівасцях (ва ўтрыманні бялкоў, тлушчаў і іншых рэчываў).

Апошнія навіны