BE RU EN

Робэрт Левандоўскі пазбавіўся дарагога гадзінніка, пакуль раздаваў аўтографы

  • 19.08.2022, 19:36

Футбаліст "Барсэлоны" спрабаваў здагнаць выкрадальнікаў на сваім аўто, але трапіў у ДТЗ.

Калі Вам здаецца, што Вы сумна жывяце, магчыма, так і ёсць. Глядзіце, якія кур'ёзныя выпадкі адбываюцца з багатымі ды знакамітымі. Нападнік футбольнага клуба «Барсэлоны» Робэрт Левандоўскі раздаваў аўтографы, а ў выніку застаўся без гадзінніка Patek Phillippe коштам €75 тысяч.

Пацешную гісторыю расказвае выданне Sport.es. Спартовец ехаў на аўтамабілі ды спыніўся каля ростаняў непадалёк ад трэнінгавай базы клуба, дзе наважыў атрымаць асалоду ад хвілінкі славы і раздаць аўтографы. Калі Левандоўскі прыадчыніў акно, каб распісацца, два зламыснікі імкліва сцягнулі з рукі футбаліста дарагі гадзіннік.

Левандоўскі спрабаваў здагнаць выкрадальнікаў на сваім аўто, але патрапіў у ДТЗ. Давялося далучаць паліцыю, якая спрацавала даволі хутка.

Выявілася, што зламыснікі не паспелі далёка ўцячы: яны закапалі гадзіннік у садзе непадалёк ад базы футбольнага клуба «Барсэлона». Спартоўцу вярнулі ягоны дарагі аксэсуар яшчэ да пачатку трэнінгу.

Апошнія навіны