BE RU EN

Аўто раённага вертыкальшчыка згарэла проста ў полі

  • 19.08.2022, 18:40

"Джылі" аднаўленню не падлягае.

Тэлеграм-канал лагойскай раёнкі паведамляе, што 18 жніўня ў полі каля аграгарадка Гасцілавічы загарэўся службовы аўтамабіль "Джылі" старшыні Лагойскага райвыканкама.

Пажар быў моцны, ад аўтамабіля загарэліся збажына. Як паведамляецца, "адзін з камбайнераў паспеў прыбраць збожжа вакол, каб не дапусціць узгарання ўсяго поля".

У выніку пацярпелых няма - і аўтамабіль, як паведамляецца, патушылі хутка. Але аднаўленню ён не падлягае.

Апошнія навіны