BE RU EN

У нацыянальнай камандзе Беларусі ў біятлоне ўспышка каранавіруса

  • 19.08.2022, 17:55

Першым злёг трэнер мужчынскай нацыянальнай каманды.

У нацыянальнай камандзе Беларусі ў біятлоне ўспышка каранавіруса. Захварэлі ўсе, акрамя Дзмітрыя Лазоўскага (першым злёг трэнер мужчынскай нацыянальнай каманды Раман Сінічэнка). Нацыянальная каманда знаходзіцца на карантыне, піша «Трибуна».

Выданне адзначае, што афіцыйна ўспышка каранавіруса ў нацыянальнай камандзе замоўчваецца. Хутка яна мусіць паехаць у Сочы на першы этап Кубка Садружнасці. Хто ў выніку зможа выступаць у Расеі, пакуль невядома. Дакладна старты ў Сочы прапусцяць Ірына Лешчанка і Ганна Сола.

Біятланісты з Беларусі і Расеі адхіленыя ад усіх міжнародных спаборніцтваў з 24 лютага 2022-га - пачатку вайны РФ супраць Украіны. Іх жадаюць адхіліць ад сусветных спаборніцтваў у наступным сезоне.

Апошнія навіны