BE RU EN

ЗША ўстанавілі рэкорд па экспарце нафты

  • 19.08.2022, 16:07

Упершыню ў гісторыі экспарт нафты з Амерыкі перавысіў 5 мільёнаў барэляў за дзень.

Амерыканская нафта льецца на сусветны рынак з рэкорднай хуткасцю, піша Finanz. Упершыню ў гісторыі экспарт нафты з ЗША перавысіў 5 млн барэляў за дзень, што ўдвая больш, чым у жніўні-21, вынікае са звестак EIA.

Амаль тры чвэрці амерыканскага нафтавага экспарту забяспечваюць барэлі са стратэгічнага рэзерву, распродаж якога трыма ўказамі санкцыянаваў прэзідэнт Джо Байдэн. Апошнім з іх, падпісаным у ліпені, Байдэн даручыў рэалізаваць дадаткова 20 мільёнаў барэляў.

За апошні год рэзерв «схуднеў» на 165 млн барэляў, разгубіўшы чвэрць нафты, якую Штаты збіралі з 1970-х гадоў.

Распродаж стратэгічнай сыравіны часовы: нафту з дзяржсховішчаў ужо ўвосень заменяць сланцавыя кампаніі, з якімі дасягнутая дамоўленасць аб істотным павелічэнні здабычы, расказваў раней спецпрадстаўнік Белага дома ў энэргетыцы Амос Хахштайн.

З ягоных слоў, да канца года амерыканскія нафтавікі павялічаць пастаўкі на 1 млн барэляў за дзень. У выніку здабыча ў ЗША можа вярнуцца да рэкордных 13 млн барэляў на дзень.

Апошнія навіны