BE RU EN

Украіна зрабіла прывабную прапанову крымскім калабарантам

  • 19.08.2022, 15:26

Здраднікі могуць змякчыць сабе судовы прысуд.

Крымскія калабаранты і здраднікі могуць змякчыць сабе судовы прысуд, падаўшы Украіне каштоўную інфармацыю аб вайсковых аб'ектах і тэхніцы на тэрыторыі Крыма.

Пра гэта сакратар Рады нацбяспекі і абароны Аляксей Данілаў паведаміў у Тwitter.

«Крымскія калабаранты і здраднікі могуць змякчыць судовы прысуд, падаўшы каштоўную інфармацыю Сілам абароны аб расейскіх вайсковых аб'ектах і тэхніцы на тэрыторыі АРК», - напісаў ён.

Пры гэтым Данілаў паказаў калабарантам спасылку на Telegram Службы бяспекі Украіны, куды яны могуць звярнуцца.

Ён падкрэсліў, што Крым - гэта суверэнная тэрыторыя Украіны.

«Пытанне парадку дня - пакрокавая дэмілітарызацыя паўвострава з яго наступнай дэакупацыяй», - напісаў Данілаў.

Апошнія навіны