BE RU EN

Куды знік Макей?

  • 19.08.2022, 12:39

Апошняя згадка пра лукашысцкага міністра была амаль месяц таму.

Апошняя згадка пра Уладзіміра Макея на сайце Міністэрства замежных справаў датуецца 29 ліпеня. Амаль месяц цішыні – рэдкасць для чыноўніка такога рангу. Куды ён падзеўся? Падобна, праводзіў адпачынак з сям'ёй у месцы, далёкім ад мэйнстрымных кірункаў.

Калегі Макея сказалі «Нашей Ниве», што ён быў у планавым адпачынку. Але дзе?

Адказ можна знайсці ў інстаграме, на старонцы жонкі Макея. Вера Палякова посціла фота са свайго адпачынку з геатэгам Більгяха. Гэта курортнае мястэчка на Апшаронскім паўвостраве на Каспійскім моры ў Азербайджане. Далёка не самы прэстыжны курорт. Але што рабіць, калі Еўропа для Макея цяпер зачыненая?

Хоць еўрапейцы і ўважаюць Уладзіміра Макея за датычнага да арганізацыі каналаў незаконнай міграцыі ў ЕЗ і ўціску грамадства, ён не з'яўляецца падсанкцыйнай асобай – міністру замежных справаў калідор пакідаюць адкрытым для вядзення "дыялогу". Але паехаць на адпачынак на добры курорт сям'я Макея не можа – лукашыстам цяпер гэта забараняе сістэма. Для адпачынку ім рэкамендуюць цяпер толькі "сяброўскія краіны", Азербайджан сярод іх.

Апошнія навіны