BE RU EN

Пенсіянер, які знішчыў пад Чарнігавам расейскі Су-34, атрымаў узнагароду

  • 19.08.2022, 12:22

Украінец расказаў, як падбіў варожы самалёт «з клюшкі».

Украінскі пенсіянер Валерый Фёдаравіч, які дапамог знішчыць расейскі знішчальнік Су-34 у сакавіку 2022 года, атрымаў медаль «За спрыянне ў ахове дзяржаўнай мяжы». Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства ўнутраных справаў Украіны.

«У сакавіку пенсіянер Валерый Фёдаравіч узяў сваю стрэльбу і адкрыў агонь па варожым знішчальніку Су-34, які абстрэльвае Чарнігаў. Самалёт упаў, а наш герой атрымаў медаль "За спрыянне ў ахове дзяржаўнай мяжы"», – адзначылі ў паліцыі.

«На другім коле як пайшло. Я са сваёй клюшкі "бах". А яно як "бух". І ўпала», – кажа сам мужчына.

Апошнія навіны