BE RU EN

Беларусам цяпер давядзецца плаціць за вяртанне тавараў ад Wildberries

  • 19.08.2022, 10:47

Сума можа быць нават большая за цану куплі.

Інтэрнэт-крама Wildberries у Беларусі ўвяла для кліентаў платную паслугу вяртання тавараў на склад, піша сайт blizko.by.

Цяпер пры рэгістрацыі заяўкі карыстальнікам паведамляюць, што пры адмове ад тавару ім давядзецца аплаціць яго вяртанне на склад. Плаціць давядзецца 3 рублі за кожны вернуты тавар.

Нават калі тавар, які Вы запыталі на Wildberries, а потым наважылі адмовіцца, каштуе менш за тры рублі, за вяртанне ўсё адно давядзецца заплаціць пазначаную суму. Прычым плату будуць браць за кожную вернутую адзінку.

Апошнія навіны