BE RU EN

«Гомсельмаш» прадае патрыманую кітайскую тэхніку пад сваёй маркай

  • 19.08.2022, 9:04

Такіх прыкладаў зафіксавана як мінімум два.

«Гомсельмаш» прадае кітайскую тэхніку пад выглядам сваёй, гэта заўважыў сайт «Флагшток».

На сайце прадпрыемства ёсць раздзел продажу ўжыванай сельскагаспадарчай тэхнікі. Тамака знайшлася і кітайская тэхніка з лагатыпам беларускай кампаніі. Такіх прыкладаў як мінімум два.

За 44,1 тысячы рублёў «Гомсельмаш» прапануе купіць 5-гадовы камбайн для збожжа. Напраўду ён выраблены кітайскай кампаніяй Zoomlion Heavy Industry Science and Technology.

Таксама на продаж выстаўлены рысазорачны камбайн ZOOMLION 4Lz-2.5 Q 2017 года выпуску - за 26,5 тысячы рублёў. На гэтым камбайне замест лагатыпаў кітайскага вытворцы стаіць фірменнае найменне тэхнікі беларускага машынабудаўніка Palesse.

Апошнія навіны