BE RU EN

Магутныя выбухі на найбуйнейшай авіябазе РФ у Крыме: з'явіліся новыя падрабязнасці

  • 19.08.2022, 12:10

Мясцовыя жыхары паведамілі таксама аб гуках стральбы.

На ваенным аэрадроме "Бельбек" на паўночным захадзе Севастопаля прагрымелі магутныя выбухі. Яны былі настолькі моцнымі, што іх чулі ва ўсіх раёнах горада і ў найбліжэйшых населеных пунктах, паведамляе obozrevatel.com.

Аб гэтым увечары ў чацвер, 18 жніўня, паведамілі мясцовыя Telegram-каналы. Прадстаўнікі акупацыйнай "улады" пакуль што трымаюць паўзу і не каментуюць выбухі.

Выбухі раздаліся а 22:00. Жыхары Севастопаля і Бахчысарайскага раёна ў сацсетках пацвярджаюць, што чулі выбухі, а таксама гукі стральбы. Усе гэтыя людзі пражываюць за некалькі кіламетраў ад аэрадрома. Таксама відавочцы чулі сірэну, да месца выбухаў накіраваліся машыны МНС. Усяго ў Севастопалі былі прынамсі чатыры магутныя выбухі.

Аэрадром «Бельбек» з'яўляецца самай вялікай вайсковай авіябазай у Крыме. Гэты аб'ект знаходзіцца за 260 км ад бліжэйшай кропкі фронту.

"Гаўляйтэр" Міхаіл Разваджаеў, які называе сябе губернатарам Севастопаля, заявіў, што ў раёне аэрадрома "Бельбек" нібы "сродкамі СПА быў збіты беспілотны лятальны апарат". Ён сцвярджаў, што ніхто не пацярпеў і ніякіх пашкоджанняў няма. Акупант не стаў удакладняць, што выбухаў было шмат.

Паводле спадарожнікавых здымкаў, на аэрадроме “Бельбек” знаходзілася больш за 40 адзінак варожай авіяцыі. У прыватнасці, там базаваліся знішчальнікі МіГ-31, якія прызначаны для запускаў гіпергукавых ракет “Кінжал”.

Таксама ўвечары 18 жніўня выбухі прагрымелі каля Керчанскага моста ў акупаваным Крыме.

Апошнія навіны