BE RU EN

У Менску падчас рамонту моста загарэўся будаўнічы кран

  • 18.08.2022, 20:39

Фотафакт.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Менску ў чацвер, 18 жніўня, паведамілі чытачы «Комсомольской правды». Будаўнічая тэхніка загарэлася ўдзень падчас рамонтных работ паблізу Брылеўскага моста.

А 15.00 падчас рамонту моста загарэўся будаўнічы кран дарожных службаў, утварыліся клубы чорнага дыму. На месца былі выкліканы ратавальнікі МНС і хуткая.

- Калі загарэўся кран было чуваць некалькі выбухаў, - пракаментавалі чытачы «Комсомолки», відавочцы здарэння.

А 15.10 на месца надзвычайнага здарэння прыехала хуткая дапамога.

Апошнія навіны