BE RU EN

Турцыя будзе ўдзельнічаць у аднаўленні Украіны

  • 18.08.2022, 19:07

Падпісаны мемарандум.

Міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў і міністр гандлю Турцыі Мехмет Муш у чацвер, 18 жніўня, падпісалі ў Львове мемарандум аб удзеле Анкары ў пасляваенным аднаўленні ўкраінскай інфраструктуры.

Як паведамляе прэс-служба Офіса прэзідэнта, дакумент падпісалі ў прысутнасці прэзідэнтаў Украіны і Турцыі Уладзіміра Зяленскага і Раджэпа Тайіпа Эрдагана. Кіраўнік Мінінфраструктуры падзякаваў турэцкім партнёрам за гатоўнасць дапамагчы ў аднаўленні Украіны.

«У турэцкага бізнэсу вялікі досвед у будаўніцтве дарог і мастоў: Запарожскага і Крэменчужскага мастоў, і ён зарэкамендаваў сябе як надзейны партнёр. Таму разлічваем, што неўзабаве выйдзем на канкрэтныя практычныя вынікі супольнага аднаўлення», - сказаў ён.

У якасці першага праекта такога супрацоўніцтва разглядаецца аднаўленне моста ў сяле Раманаўка Кіеўскай вобласці, які злучае Бучу і Ірпень з Кіевам. Разбурэнне моста ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі дапамагло спыніць наступ расейскіх акупантаў на сталіцу.

У АП дадалі, што неўзабаве з'явіцца працоўная група, якая будзе напрацоўваць механізмы залучэння турэцкіх інвестыцый у пэўныя праекты.

Апошнія навіны