BE RU EN

Кіраўнік РНБА: Умова Украіны - вяртанне зямель у межах 1991 года

  • 18.08.2022, 17:32

Ніякіх кампрамісаў з Расеяй.

Украіна не пойдзе на якія-небудзь саступкі Расеі, звязаныя з тэрытарыяльнымі кампрамісамі. Такія крокі толькі адкладуць вайну на будучыню. Кіеў зацікаўлены ў вызваленні ўсіх сваіх тэрыторый і вяртанні да міжнародна прызнаных межаў у рамках 1991 года. Менавіта сёння ёсць шанец нанесці скрышальны ўдар па ворагу. Аб гэтым заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

На сваёй Twitter-старонцы чыноўнік напісаў, што Кіеў не пагодзіцца на тэрытарыяльныя саступкі Маскве. Такія крокі толькі адкладуць вайну на будучыню. Мэта Украіны - вяртанне ўсіх сваіх зямель у рамках межаў на 1991 год.

Апошнія навіны