BE RU EN

Палітвязня Ігара Аліневіча этапавалі ў жодзінскую турму

  • 18.08.2022, 17:23

На які тэрмін анархіста перавялі ў турму, пакуль невядома.

Палітвязня Ігара Аліневіча этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму №8. Адбылося гэта 11 жніўня, паведамляюць праваабаронцы «Весны».

Суд аб узмацненні рэжыму і пераводзе зняволенага прайшоў 8 жніўня. На які тэрмін Аліневіча перавялі ў турму, пакуль невядома.

22 снежня мінулага года Менскі абласны суд абвясціў прысуды групе анархістаў: Ігару Аліневічу прысудзілі 20 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны