BE RU EN

Як будзе рухацца воблака радыяцыі ў выпадку падрыву Расеяй Запарожскай АЭС

  • 18.08.2022, 15:13

Украінскія навукоўцы апублікавалі відэа.

Расейскае акупацыйнае войска, магчыма, рыхтуе правакацыю на Запарожскай АЭС. Пры аварыі на атамнай электрастанцыі ад радыеактыўных выкідаў могуць пацярпець Украіна, Польшча, Беларусь і краіны Балтыі, улічваючы цяперашнія варункі надвор'я.

Каманда навукоўцаў з Украінскага гідраметэаралагічнага інстытута ДСНС Украіны і НАН Украіны змадэлявала распаўсюджванне радыеактыўнага забруджвання пасля магчымай аварыі.

Як будуць распаўсюджвацца радыеактыўныя выкіды

Самыя высокія значэнні канцэнтрацыі радыеактыўных аэразоляў могуць чакацца на тэрыторыі Украіны, прынамсі, у радыусе 50-100 км па ўсіх накірунках ад Запарожскай АЭС. Сур'ёзная канцэнтрацыя радыенуклідаў, магчыма, дасягне Кіева.

«У канцы змадэляванага перыяду асноўным кірункам пераносу радыенуклідаў з'яўляецца ўсходні, у выніку чаго значныя канцэнтрацыі радыеактыўных аэразоляў могуць назірацца над акупаванымі часткамі Данецкай і Луганскай абласцей», – падкрэслілі навукоўцы.

Акрамя таго, радыеактыўныя прымешкі часткова могуць перанесціся на тэрыторыі суседніх дзяржаў: усход Беларусі, Польшчу, краіны Балтыі.

Як праводзілі даследаванні

Каманда навукоўцаў выкарыстоўвала прагнастычную метэаралагічную мадэль WRF ARW v4.3 і мадэлюючы комплекс атмасфернай дысперсіі CALMET-CALPUFF v6 для мадэлявання атмасфернага пераносу і дысперсіі радыеактыўных аэразоляў Cs-137.

«WRF прагноз метэаралагічных умоў разлічаны на аснове глабальных прагнастычных звестак GFS з прасторавай разрозненасцю 0,5о і часовай дыскрэтнасцю 3 гадзіны.

Радыеактыўныя выкіды зададзеныя ў выглядзе дзвюх кропкавых крыніц на вышынях 200 і 500 м над зямной паверхняй з сумарнай стацыянарнай магутнасцю 1 Бк/с (па 0,5 Бк/с для кожнай з крыніц). Для радыеактыўных аэразоляў былі выкарыстаныя характарыстыкі іх размеркавання па памерах: сярэдні дыяметр 1 мкм, стандарт адхілення 2 мкм», - дадалі навукоўцы.

У той жа час, немагчыма вызначыць дакладныя характарыстыкі крыніцы выкідаў пры магчымай аварыі на ЗАЭС, таму вынікі даследавання трэба тлумачыць толькі якасна і прыблізна.

Апошнія навіны