BE RU EN

Прыгоды беларуса ў «Беняконях»: уцякаў ад памежнікаў, зубамі адчыніў акно

  • 18.08.2022, 17:55

Усё пачалося з камплімента супрацоўніцы памежнага патруля.

Камедыйная меладрама разгарнулася ў пункце пропуску «Беняконі - Шальчынінкай». Усё пачалося з таго, што беларус наважыўся зрабіць камплімент супрацоўніцы літоўскага памежнага патруля.

Дзяўчына парыў не ацаніла і адправіла яго на вяртанне. Мужчына, вядома, знерваваўся, але не разгубіўся і ўцёк у літоўскі лес (штамп у пашпарце ўжо стаяў), паведамляе тэлеграм-канал «Мяжа FM».

Літоўскія памежнікі знайшлі яго, прывезлі назад у пункт пропуску і ў кайданках змясцілі пад ахову.

Пільнасць ахоўніка, які адлучыўся «заварыць чайку», адыграла вызначальную ролю. Адчыніўшы акно зубамі, мужчына спакойна пайшоў назад у Беларусь.

Пасля нядоўгіх памежных перамоваў літоўскія кайданкі былі абмененыя на беларускі пашпарт. У Беларусі мужчына заплаціць адміністрацыйны штраф.

Апошнія навіны