BE RU EN

Крык душы гамяльчанкі: Дапамагалі заўсёды, але гэта нахабства

  • 18.08.2022, 13:15

Дзіцячыя садкі выставілі бацькам вялізныя спісы таго, што трэба прынесці.

Гомельскі паблік апублікаваў крык душы падпісчыцы. Яна эмацыйна расказала аб тым, што патрабуюць ад бацькоў дзіцячыя садкі:

- На мінулым тыдні атрымалі спіс таго, што неабходна прынесці да пачатку верасня. Вывучыўшы пералік, сказаць што мы аслупянелі – нічога не сказаць…у групе прыблізна 15-20 чалавек… У такой колькасці здзіраць з бацькоў – гэта перабор поўны. Дапамагалі заўсёды, але гэта нахабства. Усе ведаюць, якія цяпер кошты ў крамах, як цяжка цяпер шмат каму жыць.

Ад 105-х ясляў-сада г. Гомеля, сярэдняя група.

На што ідуць грошы, выдзеленыя дзяржавай?

Апошнія навіны