BE RU EN

Акупанты панікуюць у чаканні масаванага наступу УСУ на Дзень Незалежнасці

  • 18.08.2022, 12:54

Украінская выведка перахапіла размовы расейскіх захопнікаў.

Расейскія акупанты са страхам чакаюць Дня Незалежнасці Украіны.

Усё таму, што УСУ пойдуць вялікім наступам на іх пазіцыі з нагоды свята.

Такое меркаванне выказаў расейскі акупант у размове са сваёй маці. Размовы перахапіла ГУР Мінабароны.

Расейскі вайсковец расказвае сваёй маці пра планы УСУ наконт контрнаступу.

«Да 24 жніўня павінны на нас пайсці вялізнымі сіламі. Дзень незалежнасці ж будзе. Паказальнае пакаранне хочуць зладзіць», – расказвае акупант.

Ягоная маці супакойвае, што такога не дапусцяць і «што-небудзь прыдумаюць».

Сам акупант кажа, што трэба расстраляць іх камбрыга, бо той ужо «трэці тэрмін» трымае іх на пазіцыях і не праводзіць ратацыю.

Апошнія навіны