BE RU EN

Бунт на Паўночным флоце РФ: «Элітныя» вайскоўцы адмовіліся ехаць ва Украіну

  • 18.08.2022, 12:27

Матросы са складу Кольскай флатыліі афіцыйна разарвалі кантракты.

Расейскія салдаты і афіцэры партыямі адмаўляюцца ваяваць ва Украіне. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведаміў вядомы ўкраінскі журналіст Раман Цымбалюк.

Паводле ягоных звестак, блізу шасцідзесяці матросаў са складу Кольскай флатыліі Паўночнага флоту Расеі ўжо афіцыйна разарвалі кантракты – каб не ехаць на вайну ва Украіну.

«Вайскоўцы Кольскай флатыліі не хочуць ехаць на спецыяльную ваенную аперацыю на тэрыторыю Украіны. Так, 60 чалавек, нягледзячы на ўгаворы ўсіх камандзіраў, звольніліся з ваеннай службы на кантракце. Паводле словаў аднаго з вайскоўцаў, яны адмовіліся ад удзелу ў “спецыяльнай ваеннай аперацыі” на тэрыторыі Украіны таму, што ў іх кантракце і нават у прысязе няма такога пункта – ехаць гінуць незразумела за што ў чужую краіну», – напісаў Цымбалюк.

Апошнія навіны