BE RU EN

Тэрарысты з «ЛНР» наладжваюць стасункі з рэжымам Лукашэнкі

  • 18.08.2022, 11:47

Баевікі чакаюць ад Менска прапановаў аб узаемадзеянні.

Тэрарысты з «ЛНР» заявілі, што стасункі з Беларуссю «ўжо выбудоўваюцца».

«Беларусь цяпер рыхтуе прапановы канкрэтных крокаў узаемадзеяння на ўзроўні грамадзянскай супольнасці перш за ўсё», – цытуе словы «кіраўніка МЗС ЛНР» Уладзіслава Дэйнегі ТАСС.

Дэйнэга кажа, што Луганск чакае ад Менска прапановаў аб узаемадзеянні:

«Увогуле, яны гатовыя, цяпер проста справа за канкрэтнымі прапановамі». Паводле ягоных словаў, з РБ ужо прыязджалі нейкія «ініцыятыўныя групы», якія «пазнаёміліся з сітуацыяй». Уладзіслаў Дэйнэга нагадаў, што Аляксандр Лукашэнка абяцаў «пры неабходнасці» прызнаць так званыя «ЛНР» і «ДНР».

Апошнія навіны