BE RU EN

Эрдаган вылецеў з Турцыі на сустрэчу з Зяленскім і Гутэрышам у Львове

  • 18.08.2022, 10:56

Самалёт Эрдагана турэцкага лідара спачатку прыбудзе ў Польшчу.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган ужо вылецеў на прыватным самалёце з аэрапорта Анкара Эсенбога. Сёння ён правядзе трохбаковыя перамовы ў Львове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і генеральным сакратаром ААН Антонію Гутэрышам.

Пра гэта паведамляе TRT Haber.

Палёт турэцкага лідара зойме блізу дзвюх гадзін.

Са звестак выдання, самалёт Эрдагана прыбудзе ў Польшчу, адтуль ён наземным транспартам пройдзе ў Львоў.

Нагадаем, падчас трохбаковых перамоў Эрдаган, Зяленскі і Гутэрыш абмяркуюць шляхі спынення вайны, а таксама «збожжавыя калідоры».

Адзначым, што ў пачатку жніўня падчас візіту ў Сочы Эрдаган прапанаваў кіраўніку Крамля Уладзіміру Пуціну правесці асабістую сустрэчу з Зяленскім.

Апошнія навіны