BE RU EN

У Віцебску дзве жанчыны далі адпор міліцыянту

  • 18.08.2022, 10:40

Жанчыны заступіліся за сваяка, які не жадае служыць у войску.

У Віцебску распачалі крымінальную справу ў дачыненні да дзвюх жанчын, якія спрабавалі абараніць сваяка ад міліцыі. Пра гэта паведамляе набліжаны да сілавікоў Telegram-канал.

Дата здарэння не паведамляецца. Са звестак Telegram-канала, 21-гадовы хлопец не рэагаваў на позвы вайсковага камісарыяту, таму па яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Спачатку мама і цётка падазраванага спрабавалі ўгаварыць сілавікоў пакінуць у спакоі іх сваяка. Міліцыянты на гэтую прапанову не адрэагавалі і паспрабавалі ўвайсці ў дом. Тады жанчыны нібы сталі іх адштурхваць.

У выніку затрымалі і хлопца, і маці, і цётку. Што ставіцца ў віну жанчынам не паведамляецца, але адзначаецца, што пагражае ім да шасці гадоў турмы.

Апошнія навіны