BE RU EN

Беларус паказаў, як прыгатаваць паўнавартасную вячэру ўсяго за два рублі

  • 18.08.2022, 9:56

Ролік з рэцэптам сабраў 1,3 мільёна праглядаў.

Мянчук Аляксей даказвае, што нават на сціплы бюджэт на два рублі можна прыгатаваць вячэру з мясам. Яго ролік у цік-току з рэцэптам сабраў 1,3 мільёна праглядаў.

У роліку хлопец распавядае, што паставіў перад сабой дзве мэты - прыгатаваць вячэру на дзве порцыі па 500 грам і з мясам.

Ён узяў 400 грамаў свіных костак, морква (90 г), памідор (96 г), цыбулю (120 г) і галоўку капусты (1 кг 120 г). Усяго аддаў 1,95 рублі. Праз адну гадзіну ў яго выйшла паўнавартасная вячэра.

Па масе атрымалася 1 кілаграм 180 грам, а з косткамі амаль паўтара кілаграма. Так што прыгатаваць паўнавартасную вячэру за два рублі магчыма, робіць высновы блогер - тушаная капуста з мясам выратуе ў цяжкія часы.

Апошнія навіны